Усе навіны

ЧС-2022: Расклад матчаў дня, 24 лістапада

24 лістапада 2022, 08:39

На ЧС-2022 у Катары пройдуць матчы пятага гульнявога дня групавога этапа. Сёння, 24 лістапада, адбудуцца чатыры матчы турніру, у якіх згуляюць каманды з груп G і H.

Швейцарыя сустрэнецца з Камерунам

У 13:00 на стадыёне «Эль-Джануб» у горадзе Эль-Вакра пачнецца матч ЧС-2022 паміж нацыянальнымі камандамі Швейцарыі і Камеруна.

Уругвай правядзе матч супраць Паўднёвай Карэі

У 16:00 на стадыёне «Эдзюкейшн Сіці Стэдыюм» у горадзе Эр-Раян пачнецца матч ЧС-2022 паміж нацыянальнымі камандамі Уругвая і Паўднёвай Карэі.

Партугалія згуляе з Ганай

У 19.00 на стадыёне «974» у горадзе Доха пачнецца матч ЧС-2022 паміж нацыянальнымі камандамі Партугаліі і Ганы.

Бразілія згуляе матч супраць Сербіі

У 22:00 на стадыёне «Лусаіл-Айконік» у горадзе Лусаіл пачнецца матч ЧС-2022 паміж нацыянальнымі камандамі Бразіліі і Сербіі.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com