Усе навіны

Павел Сядзько: «У Маскве мне давалі шанцы, я не скарыстаўся. Вырашыў зрабіць крок назад, вярнуўся ў Беларусь»

24 лістапада 2022, 12:50

Паўабаронца «Гомеля» Павел Сядзько распавёў пра свой сыход з маскоўскага «Тарпеда» і пра варыянты пераходу, якія былі ў яго, акрамя «Гомеля».

– Да «Гомеля» ты гуляў у маскоўскім «Тарпеда», якое выйшла ў РПЛ. Ты даўно іх пакінуў, якія былі асноўныя прычыны?

– Асноўная прычына была ў тым, што ў мяне было мала гульнявой практыкі, а мне пакуль што 24 гады і я хацеў гуляць. І абраў такі варыянт – перайсці назад у чэмпіянат Беларусі.

– Варыянт з «Гомелем» адразу ўзнік ці былі яшчэ нейкія прапановы і ты адмовіўся? Брэст родны назад не запрашаў?

– Запрашаў, але я хацеў нешта памяняць, таму што Брэст, можна так сказаць, надакучыў крыху, і я вырашыў паспрабаваць у «Гомелі».

Былі яшчэ прапановы, але да зімы, пасля ўжо не было, бо я мала гуляў, і спартыўны дырэктар «Гомеля» на мяне выйшаў і прапанаваў такую магчымасць. Я цягам месяца разважаў і ў выніку апынуўся ў «Гомелі».

– Еўракубкі аргументам былі?

– Так, гэта адзін з найважнейшых фактараў.

– А мала гульнявой практыкі ў «Тарпеда» было, таму што вы па спартовым прынцыпе прайгралі канкурэнцыю ці ж там былі нейкія закулісныя, неспартыўныя гульні?

– Усё па спартыўным прынцыпе. Я перайшоў туды, хацеў гуляць. Мне давалі шанцы, а я імі не скарыстаўся. Таму я вырашыў, што трэба зрабіць крок назад, але гуляць кожную гульню, расці кудысьці далей.

– Калі параўноўваць наш чэмпіянат і расійскі. ФНЛ (расейскі Д2 – заўв. Tribuna.com) па ўзроўні вышэйшым за чэмпіянат Беларусі?

– На дадзены момант, я думаю, што так, вышэй.

– Гэта значыць, цяжка з чэмпіянату Беларусі з'ехаць нават у ФНЛ?

– Напэўна так.

– Асабліва ў топавую каманду – усё ж «Тарпеда» быў прэтэндэнтам на павышэнне.

– Так, мы топавыя, першае месца ж занялі – значыць топавыя.

– З'ехаць, як паказвае практыка, лёгка, складаней замацавацца. Пачатак жа нядрэнны ў Тарпеда было.

– Ну так… Галявы пас аддаў у Кубку Расіі з «Растовам». У прынцыпе так, я адразу перайшоў, патрэніраваўся тыдзень, і першая гульня была афіцыйная з «Ротарам», на якую я выйшаў у стартавым складзе, праўда, у перапынку памянялі, таму што не вельмі сябе выявіў. І далей таксама выходзіў у старце дзве гульні, па-мойму.

– Ёсць распаўсюджанае меркаванне, што беларусам за мяжой не хапае характару, злосці, нахабства, каб зайграць. Гэта праўда ці проста нашы футбалісты недацягваюць па ўзроўні?

– Ды не, я лічу, што тут усё індывідуальна: камусьці характару, камусьці ў футбольным плане чагосьці бракуе. Калі браць мяне, то проста склалася так сытуацыя, што не замацаваўся ў складзе. Таму і вырашыў вярнуцца ў чэмпіянат Беларусі зваротна.

– У любым выпадку, легіянерства – гэта вопыт. Галоўныя тры ўрокі, якія ты з яго выняў?

– Так, гэта вопыт. Ты не дома – гэта першае. У мяне тамака былі трэніроўкі і хата толькі, прагуляцца яшчэ мог. А тры ўрокі? Не думаў пра гэта.

– З легіянераў больш патрабуюць?

– Я думаю, што ўсюды патрабуюць з легіянераў. Ён павінен быць мацнейшым за нелегіянера, таму так, патрабуюць, – сказаў Сядзько.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com