Усе навіны

Тыяга Сілва – самы ўзроставы бразільскі гулец на ЧС у гісторыі

25 лістапада 2022, 09:36

У чацвер, 24 лістапада, зборная Бразіліі перамагла Сербію (2:0) у 1-м туры чэмпіянату свету.

У стартавы склад «селесао» на гэтую гульню трапіў абаронца Тыяга Сілва.

Абаронца «Чэлсі» стаў самым старым бразільскім гульцом, які калі-небудзь гуляў за зборную на чэмпіянаце свету (38 гадоў і 63 дні), апярэдзіўшы Джалма Сантаса (37 гадоў і 138 дзён).

Сантас разам са зборнай двойчы перамагаў на чэмпіянаце свету – у 1958 і 1966 гадах.