Усе навіны

Сасноўскі рыхтуе «Мінск» да матчу 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Раней паведамлялася, што трэніроўку правёў Яромка (football.by)

25 лістапада 2022, 16:30

Трэніроўкі «Мінска» пасля звальнення з каманды галоўнага трэнера Вадзіма Скрыпчанкі праводзіць Сяргей Сасноўскі.

Пра гэта паведамляе football.by.

Раней паведамлялася, што трэніровачным працэсам кіруе экс-трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Яромка.

Зрэшты, як сцвярджае крыніца, «Мінск» знаходзіцца ў пошуку новага галоўнага трэнера. Кандыдатура Яромкі называлася ў ліку верагодных кандыдатаў на замяшчэнне паста, які стаў вакантным пасля пераходу Скрыпчанкі ў мiнскае «Дынама».

Таксама не выключаны варыянт, пры якім Сасноўскі працягне працу з калектывам.

У суботу, 26 лістапада, «Мінск» згуляе ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Шахцёра».