Усе навіны

Палітолаг Усаў: «Разважлівым людзям варта было адмяніць чэмпіянат свету. Але грошы не пахнуць, крывёю не запэцкаюцца»

25 лістапада 2022, 21:49
1

Беларускі палітолаг Павел Усаў лічыць, што чэмпіянат свету трэба было адмяніць з-за расійскага нападу на Украіну.

Нагадаем, з 24 лютага Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Украіну месяц татальна бамбардзiруюць. Яны (Еўрапарламент – Tribuna.com) толькі пазаўчора знайшлі час прыняць гэтую рэзалюцыю (Еўрапарламент прызнаў Расію «дзяржавай-спонсарам тэрарызму» – Tribuna.com). Людзі сядзяць без святла і вады. Рускія мэтанакіравана ствараюць гуманітарную катастрофу. Па ўсіх параметрах – гэта генацыд. Небензя (прадстаўнік Расіі ў ААН – Tribuna.com) плюецца ў твар усім прысутным у ААН. А заходняя цывілізацыя назірае за футбольным чэмпіянатам свету ў аўтарытарнай краіне, дзе ўшчамляюцца ўсе правы і свабоды.

Пры гэтым кіраўнік ФІФА радасна ўсміхаецца ва ўмовах, калі ідзе вайна. Разважлівым людзям варта было адмяніць чэмпіянат свету. Але грошы не павеюць, крывёю не запэцкаюцца – цяпер нават гатоўкай не расплачваюцца. Пакуль будуць такія людзі, як кіраўнік ФІФА, спадзявацца на тое, што злачынцы, забойцы, гвалтаўнікі будуць сядзець у турме, я не магу, – лічыць Усаў.