Усе навіны

«МЮ» на замену Раналду таксама разглядае канадскага форварда «Ліля» Дэвіда

26 лістапада 2022, 12:16

Журналіст Sky Sport Deutschland Фларыян Плетэнберг паведаміў, што акрамя Віктара Асімхена з «Напалі», «Манчэстэр Юнайтэд» на замену Крышціяну Раналду разглядае і нападніка «Ліля» і зборнай Канады Джонатана Дэвіда.

Скаўты англійскага клуба назіралі за гульнёй 22-гадовага футбаліста ў некалькіх матчах.

Гулец хоча зрабіць наступны кар'ерны крок.

Французскі клуб гатовы прадаць форварда прыкладна за 50 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне Дэвід забіў 9 галоў і зрабіў 3 асісты ў 15 матчах за клуб.

Яго кантракт з «Лілем» разлічаны да лета 2025 года. Transfermarkt ацэньвае яго ў 45 мільёнаў еўра.