Усе навіны

«Аль-Наср» прапанаваў Раналду 3-гадовы кантракт на 225 млн долараў

26 лістапада 2022, 22:47

«Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі хоча падпісаць Крышціяну Раналду.

Як паведамляе журналіст CBS Sports Бэн Джэйкабс, 37-гадоваму нападніку зборнай Партугаліі прапануюць 3-гадовы кантракт на 225 мільёнаў долараў.

Адзначаецца, што абмеркаванні пачаліся яшчэ ўлетку, Раналду дасць адказ пасля чэмпіянату свету і адзнакі іншых варыянтаў.

Нагадаем, што раней «Манчэстэр Юнайтэд» і партугалец разарвалі кантракт, таму футбаліст знаходзіцца без клуба.

«Аль-Наср» займае 2-е месца ў чэмпіянаце.