Усе навіны

Бельгія прайграла 7 з апошніх 19 матчаў – столькі ж было ў папярэдніх 74 сустрэчах

27 лістапада 2022, 18:55

Паражэнне 0:2 ад зборнай Марока ў рамках ЧС-2022 стала для Бельгіі сёмым у апошніх 19 сустрэчах ва ўсіх турнірах.

Столькі пройгрышаў было ў 74 матчах да гэтага. Тады каманда атрымала 57 перамог і 10 нічыйных вынікаў.

Пасля двух тураў ЧС падапечныя Раберта Марцінеса маюць 3 набраныя ачкі. У заключным матчы групавой стадыі Бельгія згуляе з Харватыяй.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com