Усе навіны

Паўлаў прызначаны галоўным трэнерам «Віцебска»

28 лістапада 2022, 10:06

Як паведамляе прэс-служба «Віцебска», Аляксандр Паўлаў прызначаны галоўным трэнерам «севяран».

Паўлаў у 2019 годзе прыйшоў на трэнерскую працу ў «Энергетык-БДУ». У пачатку 2020 года ўзначаліў дублюючы склад клуба, з лета 2021 працаваў у асноўнай камандзе памочнікам галоўнага трэнера, адказваючы за кіраванне гульнёй і агульным трэніровачным працэсам.

Нагадаем, што «Віцебск» наступны сезон правядзе ў першай лізе.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com