Усе навіны

Хамес Радрыгес: «Сёння ўсе гуляюць у 4-4-2 або 4-3-3, ніхто не гуляе з плеймейкерамі»

28 лістапада 2022, 10:20

Паўабаронца зборнай Калумбіі Хамес Радрыгес распавёў, як змяніўся сучасны футбол.

«Сёння ўсе гуляюць па схемах 4-4-2 або 4-3-3. Кожнае дзіця хоча стаць дзясяткай, але такой пазіцыі на самай справе больш не існуе.

Ні адзін трэнер больш не гуляе з плеймейкерамі. Цяпер яны хочуць толькі хуткіх гульцоў, якія валодаюць якасцямі адзін на адзін», – сказаў Радрыгес.