Усе навіны

Камерун забіў Сербіі 2 мячы за 151 секунду, такога не здаралася на ЧС з 1954 года

28 лістапада 2022, 15:13

Зборная Камеруна згуляла ўнічыю з Сербіяй на ЧС-2022.

На 53-й хвіліне камерунцы саступалі з лікам 1:3, аднак аднавілі раўнавагу дзякуючы галам Венсана Абубакара і Эрыка-Максіма Шупа-Мотынга на 63-й і 66-й хвілінах адпаведна.

Каманда Камеруна ліквідавала адставанне ў 2 мячы за 151 секунду. У апошні раз падобнае здарылася 26 чэрвеня 1954 года, калі Аўстрыя прайгравала Швейцарыі 1:3, але забіла 2 галы за 2 хвіліны.

Акрамя таго, Абубакар стаў першым як мінімум з 1966 года гульцом афрыканскай зборнай, які выйшаў на замену ў матчы ЧС і адзначыўся голам і асістам.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com