Усе навіны

Абдзiхолікаў стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі ў сезоне-2022

28 лістапада 2022, 21:08

Узбекскі нападаючы «Энергетыка-БДУ» Бабур Абдзіхолікаў названы найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі-2022.

У мінулым сезоне ім стаў форвард Дэмба Дарба, які абараняў колеры «Шахцёра».

Абдзiхолікаў стаў лепшым бамбардзірам сезона. Ён забіў 26 мячоў у 30 матчах.