Усе навіны

Найлепшы футбаліст Беларусі-2022 Хвашчынскі: «Усе мае ўзнагароды для сямʼі і дзяцей»

29 лістапада 2022, 11:52

Нападаючага «Мінска» Уладзіміра Хвашчынскага назвалі найлепшым футбалістам Беларусі ў сезоне-2022. У інтэрвʼю «Прэсболу» ён падзяліўся ўражаннямі ад нараджэння чацвёртага дзіцяці.

Хвашчынскі сказаў, што дужа шчаслівы стаць шматдзетным бацькам у 32 гады, хаця і не планаваў гэтага. Першае дзіця Хвашчынскага нарадзілася, калі футбалісту было 20 гадоў.

— Цяпер ужо інакш успрымаю бацькоўства. Паверце, гэта тая ноша, якая абсалютна не гняце. Мая сямʼя — гэта самыя шчырыя, адданыя заўзятары. Усе мае ўзнагароды для сямʼі і для дзяцей. Прыходжу дадому і ўсміхаюся. Тут мяне чакаюць, шануюць, любяць, — сказаў Хвашчынскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com