Усе навіны

Скрыпчанка ўпершыню прайграў у Кубку Беларусі да серыі пенальці

29 лістапада 2022, 15:12

26 лістапада прайшоў матч 1/8 фінала Кубка Беларусі, у якім мінскае «Дынама» саступіла «Слуцку» (0:1). Адзіны мяч у браму мінчукоў на 14-й хвіліне забіў Канстанцін Котаў.

Гэта параза стала першай у Кубку Беларусі для Вадзіма Скрыпчанкі, калі яго каманда саступіла да серыі пенальці. Цяпер у Скрыпчанкі ў якасці галоўнага трэнера 12 перамог, 2 нічыі і 1 параза ў Кубку Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com