Усе навіны

Марыё Феры: «Выбег на поле дзеля важных мэсэджаў. Мы хочам міру ва Украіне»

29 лістапада 2022, 15:15

Італьянскі футбаліст і грамадскі дзеяч Марыё Феры, які выбег на поле падчас матча ЧС-2022 ПартугаліяУругвай (2:0), растлумачыў свой учынак. Ён узяў з сабой вясёлкавы сцяг. Таксама ён быў у футболцы з надпісамі «Выратуйце Украіну» і «Павага іранскім жанчынам».

«Я назаву гэта «Апошні танец» – маё апошняе выбяганне на футбольнае поле, я хацеў паслаць важныя для мяне мэсэджы, з якімі пражыў у апошнія месяцы…

1) Мэсэдж для Ірана, дзе мае сябры пакутуюць, дзе жанчын не паважаюць… Свет павінен змяніцца, мы можам зрабіць гэта разам моцнымі жэстамі, якія ідуць ад сэрца, з мужнасцю.

2) ФІФА забараніла капітанскія павязкі з вясёлкай і сцягі за правы чалавека на трыбунах, яны заблакавалі ўсіх, акрамя мяне. Як Робін Гуд 2.0, я нёс пасланне народу. Мы жадаем вольнага свету, які паважае ўсе расы і ўсе ідэі.

3) Ратуйце Украіну. Я быў месяц на вайне ў Кіеве добраахвотнікам і бачыў, як пакутуюць гэтыя людзі. Мы хочам міру ва Украіне. Слава Украіне.

Дзякуй за ўсе паведамленні любові, якія прыходзяць да мяне з усяго свету, Ірана і Украіны. Парушэнне правілаў, калі вы робіце гэта з добрымі намерамі, ніколі не будзе злачынствам», – напісаў Феры ў інстаграме.