Усе навіны

Нідэрланды будуць прымаць Фінал чатырох Лігі Нацый летам 2023 года

29 лістапада 2022, 22:35

Выканаўчы камітэт УЕФА абраў Нідэрланды гаспадаром Фіналу чатырох Лігі Нацый 2022/23.

Паўфіналы адбудуцца 14-15 чэрвеня, матч за трэцяе месца і фінал - 18 чэрвеня.

Гарады, якія будуць прымаць матчы - Ратэрдам і Энсхедэ.

Лёсаванне паўфіналаў адбудзецца ў студзені 2023 года ў Ньёне. Удзельнікі - Нідэрланды, Італія, Харватыя і Іспанія.