Усе навіны

Рэшфард забіў 100-ы мяч Англіі на чэмпіянатах свету

30 лістапада 2022, 08:10

У 3-м туры чэмпіянату свету-2022 зборная Англіі перамагла Уэльс з лікам 3:0.

Другі мяч Маркуса Рэшфарда стаў 100-м голам англійскай зборнай на чэмпіянатах свету.

Англія стала толькі 7-й камандай, якой удалося забіць такую колькасць галоў на ЧС пасля Бразіліі, Германіі, Італіі, Аргенціны, Францыі і Іспаніі.

Першы гол быў забіты ў 1950 годзе ў матчы супраць Чылі (2:0), аўтар – Стэнлі Мортэнсэн.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com