Усе навіны

Луі ван Гал – журналістам: «Калі вам здаецца, што наша гульня была сумнай, чаму б не пайсці дадому»

30 лістапада 2022, 11:33
1

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал адрэагаваў на крытыку журналістаў наконт стылю і выступленняў каманды на ЧС-2022, у тым ліку ў матчы супраць Катара (2:0).

«Думаю, у нас розныя пункты гледжання. Чаму б вам не напісаць, што гэтая гульня была жудасна сумнай.

Калі вам здаецца, што наша гульня была сумнай, чаму б не пайсці дадому.

Не думаю, што ўсё так дрэнна, як вы гаворыце. У Нідэрландах будуць ганарыцца тым, што яны прайшлі ў наступны раўнд», – сказаў ван Гал.

У суботу, 2 снежня, Нідэрланды згуляюць у 1/8 фіналу супраць ЗША.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com