Усе навіны

Бразілія згуляе з Камерунам рэзервовым складам (Globo Esporte)

30 лістапада 2022, 13:35

Зборная Бразіліі на завяршальны матч групавога этапу ЧС-2022 супраць Камеруна выставіць рэзервовы склад, паведамляе Globo Esporte.

Паколькі бразільцы ўжо гарантавалі сабе месца ў плэй-оф, а паміж матчам з камерунцамі і сустрэчай 1/8 фіналу пройдзе ўсяго 72 гадзіны, галоўны трэнер каманды Тытэ вырашыў даць адпачыць асноўным гульцам.

Футбалістам ужо паведамілі, што з Камерунам згуляе не аснова.

Верагодны стартавы склад Бразіліі на Камерун: Эдэрсан, Дані Алвес, Мілітао, Брэмер, Алекс Тэлес, Фабінню, Бруна Гімараэс, Антоні, Радрыга, Габрыэль Жезус, Марцінэлі.

Матч Камерун – Бразілія пройдзе 2 снежня ў 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com