Усе навіны

Саковіч, Качаран і Жумабекаў пакінуць «Віцебск». Кантракт з Уэдрааго скасаваны па дамове бакоў

30 лістапада 2022, 14:16

Дырэктар футбольнага клуба «Віцебск» Мікалай Вайцюхоўскі расказаў, якія футбалісты дакладна пакінуць клуб перад наступным сезонам.

– Што можаце сказаць па складзе?

– Сёння па дамове бакоў скасавалі кантракт з Шада Уэдрааго. Знаходзяцца ў адпачынку, але пасля яго заканчэння пакінуць клуб Жуліё Сезар (пра гэта паведаміў сам футбаліст – заўв. Tribuna.com), Арам Качаран, Максім Жумабекаў і Аляксандр Саковіч. Ёсць футбалісты ў каго кантракты і на наступны сезон, ёсць у каго заканчваюцца. Вызначымся з трэнерскім штабам, пачнем дыялог з гульцамі.

– Пад якую задачу будуць камплектавацца каманда?

– Задача адна – вяртанне ў вышэйшую лігу, – сказаў Вайцюхоўскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com