Усе навіны

Францыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф ЧС-2022, Данія фінішавала апошняй у групе

30 лістапада 2022, 20:13

Завяршыліся матчы 3-га тура групы D чэмпіянату свету-2022. Туніс у сваёй сустрэчы мінімальна перамог Францыю (1:0), але вылецеў з турніру, бо Аўстраліі абыграла Данію (1:0). Французы і аўстралійцы набралі па 6 ачкоў, аднак каманда Дыдзье Дэшама апярэдзіла канкурэнта па розніцы забітых і прапушчаных галоў. Туніс у выніку фінішаваў трэцім з 4 пунктамі, а Данія - апошняй з адной нічыёй і дзвюма паразамі. Пераможца квартэта ў 1/8 фіналу згуляе з другім месцам групы з, А каманда з другой пазіцыі – з лідарам. Пары вызначацца сёння пасля матчаў Польшча - Аргенціна і Саўдаўская Аравія – Мексіка.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com