Усе навіны

Польшча выйшла ў плэй-оф ЧС упершыню з 1986 года

1 снежня 2022, 08:50

Зборная Польшчы выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету-2022 дзякуючы лепшай розніцы галоў, чым у Мексікі, якая таксама набрала 4 ачкі ў групе С.

Палякі ўпершыню згуляюць у плей-оф турніру з 1986 года.

З тых часоў каманда яшчэ тройчы брала ўдзел у ЧС - у 2002, 2006 і 2018 гадах. Толькі аднойчы Польшча фінішавала не апошняй у групе - у 2006-м падапечныя Павела Янаса абышлі Коста-Рыку.

У Катары на стадыі 1/8 сапернікам бела-чырвоных стане Францыя.