Усе навіны

Пракуратура Турына падрыхтавала ордэр на арышт экс-прэзідэнта «Ювентуса» Аньелі

1 снежня 2022, 09:37

Экс-прэзідэнт «Ювентуса» Андрэа Аньелі, які на гэтым тыдні разам з іншымі прадстаўнікамі рады дырэктараў пакінулі свае пасады ў клубе, можа быць арыштаваны.

Па інфармацыі Gazzetta dello Sport, турынская пракуратура ўжо падрыхтавала адпаведны ордэр. Аньелі – адзін з 14 спецыялістаў, якім будуць прад'яўлены абвінавачанні. Сярод іх таксама былы спартовы дырэктар Фабіа Парацічы, які зараз працуе ў «Тотэнхэме».

Гэта датычыцца іх дзейнасці па размеркаванні фінансавых сродкаў.

Раней у прэсе была інфармацыя, што камандзе таксама пагражае зняцце ачкоў, калі будуць даказаны парушэнні правілаў фінансавага фейр-плею.