Усе навіны

«Ювентус» гатовы прапанаваць Дэль П'ера пасаду віцэ-прэзідэнта

1 снежня 2022, 12:56

Былы форвард «Ювентуса» Алесандра Дэль П'ера можа стаць віцэ-прэзідэнтам клуба.

Як паведамляе La Gazzetta dello Sport, гэтую пасаду гатовы прапанаваць новы прэзідэнт клуба Джанлука Ферэра. Сам Дэль Пʼера пакуль не прыняў рашэнне. Ён хоча больш даведацца аб праекце, які рыхтуе новае кіраўніцтва, а таксама мець права голаса пры прыняцці рашэнняў у клубе.

Раней савет дырэктараў «Ювентуса», у тым ліку прэзідэнт Андрэа Аньелі і віцэ-прэзідэнт Павел Недвед, падаў у адстаўку ў поўным складзе.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com