Усе навіны

Сярэдні заробак у «Мінску» на сезон-2023 плануецца на ўзроўні 2 тысяч рублёў

1 снежня 2022, 13:20

Як стала вядома «Трыбуне», у сезоне-2023 сярэдні заробак гульцоў «Мінска» плануецца на ўзроўні дзвюх тысяч рублёў (крыху менш за 800 долараў па цяперашнім курсе).

Акрамя таго, заробак галоўнага трэнера не будзе перавышаць чатырох тысяч рублёў (каля 1,5 тысячы долараў). Па інфармацыі «Трыбуны», фінансавае пытанне стала адной з прычын, чаму Сяргей Яромка адмовіўся ўзначаліць сталічны клуб.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com