Усе навіны

Флік мае намер трэніраваць зборную Германіі як мінімум да канца Еўра-2024

1 снежня 2022, 17:51

Галоўны трэнер зборнай Германіі Ханс-Дзітэр Флік мае намер трэніраваць каманду як мінімум да канца Еўра-2024.

«Я са свайго боку магу гэта пацвердзіць. Я з нецярпеннем чакаю турніру.

Я такі трэнер, які з пазітывам глядзіць наперад. Вось чаму падобныя думкі зусім мяне не займаюць», – сказаў Флік.

57-гадовы спецыяліст узначальвае Нямеччыну з 2021 года. На дадзены момант каманда займае апошняе месца ў групе Е, набраўшы 1 ачко.