Усе навіны

Ліянэль Месі: «Вы ніколі не пачуеце ад мяне, што мы з Левандоўскім сказалі адзін аднаму падчас матчу»

1 снежня 2022, 18:27

Форвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі заявіў, што не скажа, пра што ён гаварыў з нападаючым Польшчы Робертам Левандоўскім падчас вочнага матчу іх каманд на ЧС-2022 (2:0).

«Нічога не здарылася. Мяне навучылі, што ўсё, што адбываецца на полі, застаецца на полі, як і ў распранальні.

Вы ніколі не пачуеце ад мяне, што мы сказалі адзін аднаму», – сказаў Месі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com