Усе навіны
Photo

ФІФА тэрмінова паляпшае стан газона стадыёна, на якім павінен прайсці матч 1/8 фіналу ЧС-2022 Англія – Сенегал

2 снежня 2022, 11:18

Работнікі ФІФА упарта працуюць над паляпшэннем якасці газона на стадыёне «Аль-Байт», на якім павінен прайсці матч 1/8 фіналу.ЧС-2022 паміж зборнымі Англіі і Сенегала. Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Арганізацыя атрымала нездавальняючую адзнаку стану пакрыцця, а асцярогі выклікала нават тое, як поле выглядала падчас трансляцый папярэдніх гульняў.

Фота – The Telegraph

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 4 снежня. «Аль-Байт» на бягучым ЧС прыняў ужо 6 матчаў турніру, 1 снежня там гулялі Коста-Рыка і Германія.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com