Усе навіны

Германія ўпершыню ў гісторыі не выйшла ў плэй-оф двух ЧС запар

2 снежня 2022, 12:58

Зборная Германіі заняла трэцяе месца ў групе Е ЧС-2022 і не выйшла ў плэй-оф.

На ЧС-2018 немцы таксама не выйшлі з групы. Тады іх сапернікамі былі нацыянальныя каманды Паўднёвай Карэі, Швецыі і Мексікі.

Нямецкая зборная ўпершыню за 92-гадовую гісторыю чэмпіянатаў свету вылецела ў першым раундзе двойчы запар.

Да гэтага зборная Германіі выйграла ЧС-2014, а на чэмпіянатах свету 2010, 2006 і 2002 гадоў займала другое ці трэцяе (двойчы) месцы.