Усе навіны

Нкунку пяройдзе ў «Чэлсі» у ліпені за 70 мільёнаў еўра

2 снежня 2022, 23:01

«Чэлсі» і «Лейпцыг» завяршылі пагадненне аб пераходзе ў лонданскі клуб нападаючага Крыстафера Нкунку, паведаміў журналіст Фабрыцыо Рамана.

Паводле яго даных, з ліпеня Нкунку стане гульцом «Чэлсі». «Сінія» заплацяць за яго 70 мільёнаў еўра. Кантракт будзе дзейнічаць да 2028 года.

У гэтым сезоне Крыстафер забіў 17 галоў і зрабіў 4 асістам у 23 матчах. Статыстыка 25-гадовага француза тут.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com