Усе навіны

Нідэрланды трэці раз за апошнія 4 розыгрышы ЧС выйшлі ў чвэрцьфінал

3 снежня 2022, 20:18

Зборная Нідэрландаў абгуляла ЗША ў першым матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету-2022 – 3:1.

Такім чынам, каманда трэці раз за апошнія 4 розыгрышы выйшла ў чвэрцьфінал турніру. У 2010 годзе Нідэрланды прайгралі ў фінале Іспаніі, а ў 2014-м сталі трэцімі пасля перамогі над Бразіліяй, саступіўшы Аргенціне ў паўфінале.

ЧС-2018 зборная прапускала, не кваліфікаваўшыся.

У чвэрцьфінале цяперашняга розыгрышу Нідэрланды згуляюць з пераможцам пары Аргенціна – Аўстралія.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com