Усе навіны

Матч супраць Аўстраліі – 1000-ы ў прафесійнай кар'еры Месі

3 снежня 2022, 22:15

Матч зборнай Аргенціны супраць Аўстраліі ў 1/8 фіналу ЧС-2022 стаў для Ліянеля Месі тысячным у прафесійнай кар'еры.

35-гадовы футбаліст пачаў гульню ў стартавым складзе сваёй каманды.

Увогуле за Аргенціну Месі праводзіць ужо 169-ы матч. 778 было ў складзе «Барселоны», а таксама 53 за «ПСЖ».

У зборнай Ліянель вызначыўся 93 галамі, на чэмпіянатах свету на яго рахунку 8 мячоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com