Усе навіны

Кейн забіў 52-гі гол за зборную Англіі, да рэкорду Руні – 1 мяч

4 снежня 2022, 23:22

Форвард зборнай Англіі Хары Кейн вызначыўся голам у матчы 1/8 фіналу ЧС-2022 супраць Сенегала.

29-гадовы ангелец у кампенсаваны да першага тайма час зрабіў лік 2:0.

Гэта 52-і гол нападаючага за англійскую зборную.

Больш забіў толькі Уэйн Руні – 53.

На трэцім месцы з 49 мячамі размясціўся Бобі Чарльтан.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com