Усе навіны

Цапянкоў працягнуў кантракт з берасцейскім «Дынама»

5 снежня 2022, 15:51

Берасцейскае «Дынама» паведаміла, што дасягнула дамоўленасці аб падаўжэнні кантракту з 18-гадовым беларускім паўабаронцам Кірылам Цапянковым.

Новае пагадненне хаўбека дзейнічае да канца 2023 года.

У мінулым сезоне Цапянкоў правёў за «Дынама» 22 матчы ў вышэйшай лізе, у якіх забіў два мячы.