Усе навіны

Раналду 1 студзеня стане гульцом «Аль-Насра» (Marca)

5 снежня 2022, 16:58

1 студзеня 2023 года былы форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Крышціяну Раналду стане гульцом «Аль-Насра» з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі, паведамляе Marca.

Кантракт з 37-гадовым партугальцам будзе разлічаны на два з паловай сезоны.

Зарплата футбаліста з улікам бонусаў і рэкламных даходаў складзе каля 200 мільёнаў еўра ў сезон, што зробіць яго самым высокааплатным спартсменам свету.

Раней паведамлялася, што ў «Аль-Насры» Раналду можа стаць паслом для дапамогі Саудаўскай Аравіі ў яе заяўцы на правядзенне ЧС-2030.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com