Усе навіны

Паліцевіч і Жэрдзеў трапілі ў сферу інтарэсаў мінскага «Дынама» («Ухо»)

5 снежня 2022, 17:44
1

Мінскае «Дынама» праяўляе цікавасць да Сяргея Паліцевіча і Глеба Жэрдзева.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

32-гадовы Паліцевіч у мінулым сезоне выступаў за «Шахцёр, за які правёў 22 гульні, забіў 4 мячы. Па выніках сезона стаў лепшым абаронцам лігі. У сезонах-2011-2015 футбаліст ужо выступаў за мінскае «Дынама».

22-гадовы Жардзеў на мінулым тыдні пакінуў «Славію», за якую ў гэтым сезоне адыграў 29 матчаў, забіў 10 мячоў і аддаў 6 галявых перадач.