Усе навіны

«Рэал» не збіраецца плаціць за Белінгема 150 млн еўра

7 снежня 2022, 15:54

Хаўбек «Барусіі» Дортмунд і зборнай Англіі Джуд Белінгем уваходзіць у сферу інтарэсаў шматлікіх топавых клубаў Еўропы, у прыватнасці «Рэала».

Як паведамляе Marca, «бланкас» не гатовыя плаціць за 19-гадовага футбаліста 150 мільёнаў еўра – такую суму хоча атрымаць «Барусія».

Адзначаецца, што гэты трансфер можа парушыць эканамічную стабільнасць мадрыдскага клуба.

Акрамя «Рэала», Белінгемам цікавяцца «Чэлсі», «Ман Сіці» і «Ліверпуль». Marca паведамляе, што «чырвоныя» больш за іншых праяўляюць ініцыятыву.

Цяпер англічанін выступае на ЧС-2022, ён забіў мяч і аддаў асіст у 4 матчах.