Усе навіны

«Барселона» зацікавілася Марцінелі

7 снежня 2022, 18:34

«Барселона» сочыць за гульнёй вінгера «Арсенала» і зборнай Бразіліі Габрыэлем Марцінелі на ЧС-2022, паведамляе Diario Sport.

21-гадовы футбаліст у канцы сезона можа стаць трансфернай мэтай іспанскага клуба.

Каталонцы назіраюць за футбалістам яшчэ з пачатку сезона.

Кантракт гульца з лонданскай камандай разлічаны да лета 2024 года. «Арсенал» спрабуе падоўжыць дамову, аднак дамоўленасці пакуль няма.

«Барса» падтрымлівае вельмі добрыя адносіны з асяроддзем Марцінелі і чакае развіцця падзей з яго кантрактам.

У 20 матчах бягучага сезона за клуб футбаліст забіў 5 мячоў і зрабіў 2 асісты.

На ЧС-2022 Марцінэлі згуляў 1 поўны матч, а ў двух выйшаў на замену. Выніковымі дзеяннямі не вызначыўся.