Усе навіны

ФІФА аштрафавала Федэрацыю футбола Саудаўскай Аравіі за 12 жоўтых картак у матчах з Аргенцінай і Мексікай

8 снежня 2022, 00:00

ФІФА аштрафавала Федэрацыю футбола Саудаўскай Аравіі за «неналежныя паводзіны каманды» на ЧС-2022.

Футбалісты Саудаўскай зборнай атрымалі па 6 жоўтых картак у матчах супраць Аргенціны і Мексікі.

Саудаўская федэрацыя футбола павінна заплаціць за гэта 30 000 Швейцарскіх франкаў (32 000 долараў).