Усе навіны

Украінскі нападаючы Зазуля арганізаваў збор на 47 аўтамабіляў хуткай дапамогі

8 снежня 2022, 08:31

Украінскі нападаючы Раман Зазуля сумесна з украінскай супольнасцю ў Іспаніі пачаў збор на 47 аўтамабіляў хуткай дапамогі для выратавання ўкраінскіх абаронцаў на Усходзе Украіны.

«Учора прачытаў столькі прыгожых і шчырых віншаванняў у адрас ЗСУ, што сёння прашу вас яшчэ раз прадэманстраваць, як моцна мы іх шануем і падтрымліваем не толькі словамі, але і дзеяннямі.

Мы бачым, якая звышскладаная сітуацыя на Усходзе Украіны, але верым у нашых абаронцаў і больш за ўсё жадаем, каб кожны вярнуўся дадому жывым. Таму сумесна з украінскай супольнасцю ў Іспаніі пачынаем збор на 47 аўтамабіляў хуткай, якія паедуць у самыя гарачыя кропкі фронту ратаваць нашых герояў.

Кошт праекта — 300 000 еўра. Сума вялікая, але жыццё і здароўе нашых воінаў не мае цаны. Таму веру, што нам па сілах сабраць яе як мага хутчэй», — напісаў Зазуля.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com