Усе навіны

Радзькоў развітаўся з «Іслаччу»: «Упэўнены, клуб увойдзе ў лік вядучых у Беларусі ў найбліжэйшы час»

8 снежня 2022, 21:05

Былы галоўны трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў напісаў у сваім Instagram падзяку ўсяму складу клуба і заўзятарам, а таксама пажадаў футбалістам поспеху на будучыя сезоны.

– Хачу падзякаваць заснавальнікаў, кіраўніцтва і ўсіх працаўнікоў ФК «Іслач», адданых заўзятараў, трэнерскі штаб і футбалістаў за незабыўныя два сезоны! Гэта быў вельмі цікавы час! Мы разам перажывалі няшчасці і разам цешыліся нашым поспехам! Упэўнены, клуб працягне сваё планамернае развіццё, і ў найбліжэйшы час увойдзе на нязменнай аснове ў лік вядучых клубаў краіны! Разам – толькi, наперад – воўкі, – напісаў Радзькоў.

Пра сыход Арцёма Радзькова з «Іслачы» паведаміла ўчора прэс-служба клуба. Клуб узначаліў найлепшы бамбардзір «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com