Усе навіны

Радзькоў пакінуў «Іслач», каб быць з сынам, які гуляе ў хакей у Фінляндыі (Footbal.by)

9 снежня 2022, 13:50

Football.by распавёў падрабязнасці сыходу Арцёма Радзькова з «Іслачы». Нагадаем, што спецыяліст і клуб скасавалі кантракт па пагадненні бакоў.

Партал паведамляе, што справа ў тым, што 15-гадовы сын Радзькова займаецца хакеем і ў дадзены момант гуляе за каманду з горада Мікелі, што ў Фінляндыі. Радзькоў 4 месяцы не бачыўся з сынам, таму з'ехаў у Фінляндыю, скасаваўшы кантракт з «ваўкамі».

Нагадаем, што па выніках мінулага сезона Радзькоў быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі.

Адзначым, што новым галоўным трэнерам «Іслачы» стаў Дзмітрый Камароўскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com