Усе навіны

Дзідзье Дэшам: «У Англіі няма слабых месцаў»

9 снежня 2022, 17:36

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам падзяліўся чаканнямі ад матча 1/4 фіналу чэмпіянату свету супраць Англіі.

«У Англіі няма слабых месцаў, хаця ёсць рэчы, якія яна робіць горш. Мы павінны скарыстацца гэтым. Павінны вызначыць аспекты, у якіх зможам ім нашкодзіць.

У пераходных фазах англічане вельмі эфектыўныя. Але галы забівае не хуткасць, да яе павінна быць дададзена яшчэ нешта. Хуткасці можна шмат чаго супрацьпаставіць. Таксама Англія добра працуе на стандартах», – сказаў Дешам.

Матч паміж Францыяй і Англіяй адбудзецца ў суботу, 10 снежня а 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com