Усе навіны

Неймар паўтарыў рэкорд Пеле па колькасці галоў за зборную Бразіліі

9 снежня 2022, 20:32

Нападаючы зборнай Бразіліі Неймар адзначыўся голам у матчы супраць Харватыі ў 1/4 фіналу ЧС-2022.

Гэта яго 77-ы гол за нацыянальную каманду. Па гэтым паказчыку Неймар паўтарыў рэкорд Пеле, які з'яўляўся аднаасобным лідэрам па галах у складзе зборнай Бразіліі.

Гэта 2-гі мяч Неймара на ЧС-2022. У яго актыве таксама 1 асіст у 3 матчах.

Статыстыка 30-гадовага футбаліста тут.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com