Усе навіны

Месі паўтарыў рэкорд Батыстуты па галах на ЧС у складзе зборнай Аргенціны

9 снежня 2022, 23:50

Капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Месі рэалізаваў пенальці ў чвэрцьфінальным матчы ЧС-2022.

Гэты гол стаў для Месі чацвёртым у бягучым розыгрышы і дзясятым у цэлым на турніры. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Габрыэля Батыстуты па колькасці мячоў на ЧС сярод аргенцінцаў.

У Катары Ліянэль ужо вызначыўся 6 дзейснымі дзеяннямі ў 5 гульнях – у яго 4+2 па сістэме гол+пас.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com