Усе навіны

Месі пра матч Аргенцiна – Нiдэрланды: «Нельга ставіць арбітра, не адпаведнага ўзроўню»

10 снежня 2022, 02:07

Нападнік зборнай Аргенціны Ліянель Месі раскрытыкаваў галоўнага арбітра матчу з Нідэрландамі (2:2, 4:3 пен.) на ЧС-2022 Антоніа Матэу Лаоса, які паказаў 15 жоўтых картак за гульню.

«Я вельмі злы. Думаю, усё не павінна было скончыцца так. Не хачу казаць пра арбітра. Потым яны штрафуюць цябе, не можаш быць сумленным. Мы былі напалоханыя падчас гульні. ФІФА павінна гэта перагледзець. Нельга ставіць арбітра, не адпаведнага ўзроўню матча ў гэтым выпадку.

Думаю, яны павінны ўбачыць. Ёсць шмат дэталяў на полі, па якіх зразумела, што табе хочуць перашкодзіць», – сказаў Месі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com