Усе навіны

«Гульня з Аргенцінай – мая апошняя». Ван Гал анансаваў спыненне працы са зборнай Нідэрландаў

10 снежня 2022, 13:05

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал паведаміў, што сыдзе са сваёй пасады пасля ЧС-2022.

«Я не буду працягваць займаць пасаду галоўнага трэнера каманды. Гэта быў пэўны перыяд часу, гульня з Аргенцінай – мая апошняя.

Гэта мой трэці тэрмін працы ў зборнай, мы не прайгралі ніводнага матчу. Не ведаю, у колькіх перамаглі. Вы можаце зайсці ў Google і ўвесці: «Зборная Нідэрландаў - Луі ван Гал», - сказаў 71-гадовы трэнер на прэс-канферэнцыі.

Ван Гал працаваў з камандай са жніўня 2021 года. Да матчу з Аргенцінай нідэрландцы мелі 14 перамог і 5 нічыіх, у асноўны час коўч не саступаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com