Усе навіны

Вінісіус незадаволены, што Тытэ яго замяніў на 64-й хвіліне матчу з Харватыяй.

10 снежня 2022, 18:14

Вінгер зборнай Бразіліі Вінісіус Жуніяр быў незадаволены рашэннем галоўнага трэнера Тытэ замяніць яго ў матчы з Харватыяй (1:1, 2:4 па пенальці) на ЧС-2022, паведамляе Relevo.

Замест Вінісіуса на 64-й хвіліне выйшаў Радрыга, тады лік быў яшчэ 0:0. Радрыга, у пасляматчавай серыі, выконваў пенальці першым і не рэалізаваў яго.

Калі Тытэ быў галоўным трэнерам, Вінісіус правёў 19 матчаў за зборную, з іх усяго 2, калі згуляў усе 90 хвілін. У 2022 годзе Жуніяра мянялі да 65-й хвіліны ў 5 матчах з 11 згуляных.

Статыстыка 22-гадовага футбаліста тут.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com