Усе навіны

Пеле – Неймару: «Буду працягваць радавацца кожнаму твайму голу за Бразілію»

10 снежня 2022, 20:38

Пеле звярнуўся да Неймара, які паўтарыў яго рэкорд па колькасці галоў за зборную Бразіліі ў матчы з Харватыяй (1:1, 2:4 па пенальці) на ЧС-2022.

«Я бачыў, як ты расцеш, я заўзеў за цябе кожны дзень. Нарэшце я магу павіншаваць цябе з тым, што ты параўнаўся са мной па колькасці галоў за зборную Бразіліі. Мы абодва ведаем, што гэта нашмат больш, чым проста лічба. Наш самы вялікі абавязак, як спартоўцаў – натхняць. Натхняць нашых сённяшніх калег-прафесіяналаў, наступныя пакаленні і, перш за ўсё, натхняць усіх, хто любіць наш від спорту.

Нажаль, дзень для нас не самы шчаслівы, але ты заўсёды будзеш крыніцай натхнення, якім шматлікія імкнуцца стаць. Я зразумеў, што чым больш часу праходзіць, тым больш расце наша спадчына. Мой рэкорд быў устаноўлены амаль 50 гадоў таму, да гэтага часу ніхто не мог да яго наблізіцца. Ты зрабіў гэта, хлопец.

Але ты ведаеш, што ніводная лічба не большая за радасць ад таго, што прадстаўляеш сваю краіну. Мне 82 гады, спадзяюся, я хоць неяк натхніў цябе дайсці так далёка. Спадзяюся, тваё дасягненне распаўсюдзіцца сярод мільёнаў людзей, якія сочаць за табой, каб кінуць выклік таму, што падаецца немагчымым.

Твая спадчына далёка ад завяршэння. Працягвай натхняць нас. Я буду працягваць радавацца кожнаму твайму голу, як я рабіў у кожнай гульні, калі бачыў цябе на полі», – напісаў Пеле ў Інстаграме.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com