Усе навіны

Пепэ: «З-за таго, што сёння зрабіў аргенцінскі арбітр, магу залажыцца на што заўгодна, што Аргенціна стане чэмпіёнам»

10 снежня 2022, 22:10
2

Абаронца зборнай Партугаліі Пепэ раскрытыкаваў судзейства ў прайграным матчы ЧС-2022 з Марока (0:1).

Матч 1/4 фіналу Партугалія – Марока (0:1) абслугоўвала брыгада арбітраў на чале з аргенцінцам Факунда Тэльё.

– Мы прапусцілі гол, якога не чакалі. Недапушчальна, каб аргенцінскі арбітр абслугоўваў наш матч пасля таго, што адбылося ўчора. Калі Месі казаў, уся Аргенціна казала [пра судзейства ў матчы з Нідэрландамі].

У што мы гулялі ў другім тайме? Брамнік упаў на зямлю. Суддзя дадаў усяго восем хвілін. Усяго восем хвілін? У другім тайме не было гульні. Толькі Партугалія гуляла. Сумна. У нас было ўсё, каб выйграць чэмпіянат свету, але мы не змаглі гэтага зрабіць. Нам не далі згуляць другі тайм.

Падчас матча гублялася шмат часу. Суддзя двойчы казаў варатару, каб ён як мага хутчэй увёў мяч у гульню. Мы стараліся гуляць у свой футбол. Мы былі верныя сабе. Ганаруся гэтым. Мы змагаліся да апошняй хвіліны, але не змаглі перамагчы.

90 хвілін зборная Марока хацела спыніць нашу гульню фаламі. Суддзя не даваў жоўтыя, не зважаў. Думаю, на Бруна быў пенальці.

– Гэта ваш апошні чэмпіянат свету?

– Я сыходжу з сумам, таму што ў нас была магчымасць выйграць гэты чэмпіянат свету. Магу паставіць усё, што ў мяне ёсць, на тое, што Аргенціна стане чэмпіёнам. Праз тое, што ён зрабіў сёння. Аргенцінскі суддзя. Пяць з дзевяці арбітраў на полі сёння – аргенцінцы...

Што яшчэ я магу сказаць? Паглядзім, хто пераможа, – сказаў Пепе.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com